Вы тут

Пад Докшыцамі ў аварыі загінулі двое дзяцей

На месцы аварыі / @skgovby

У Докшыцкім раёне ў аварыі загінулі двое дзяцей. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, жахлівае здарэнне адбылося ўдзень 1 студзеня. На трасе Мінск — Віцебск каля вёскі Замасточча сутыкнуліся легкавік і маршрутка. Вадзіцель аўтамабіля Skoda ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго легкавік апынуўся на паласе сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes. Дзеці ва ўзросце 7 і 10 гадоў былі ў легкавым аўтамабілі. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр легкавіка шпіталізаваны. Кіроўца і пасажыры маршрутнага таксі не пацярпелі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

На месцы аварыі / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.