Вы тут

Пад Добрушам загінуў кіроўца "Шкоды" — машына трапіла ў воблака пылу

АДАІ Добрушскага РАУС

Пад Добрушам у дарожнай аварыі загінуў 53-гадовы кіроўца "Шкоды". Як паведамляе vdobrushe.by, здарэнне адбылося ў панядзелак, 10 чэрвеня. Кіроўца ехаў дадому ў Насовічы з возера ў Іваках, дзе адпачываў. Ён падвозіў двух знаёмых 17-гадовых падлеткаў.

На дарозе "Шкода" размінулася з сустрэчным трактарам і трапіла ў воблака пылу, які ўзняла сельскагаспадарчая тэхніка. Кіроўца дэзарыентаваўся і апынуўся ля абочыны. Ён рэзка выкруціў руль налева, машыну стала кідаць у розныя бакі. Пры гэтым аўматабіліст не быў прышпілены і яго выкінула праз акно. Мужчына атрымаў цяжкую траўму і загінуў на месцы здарэння.

Машына перакулілася. Пасажыры атрымалі толькі лёгкія пашкоджанні і не мелі патрэбы ў шпіталізацыі.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.