Пад Быхавам прадаюць аэрадром стратэгічнай авіяцыі за $5,3 млн

Узлётная паласа ў Быхаве, выстаўленая на продаж / скрыншот Еўрарадыё
Узлётная паласа ў Быхаве, выстаўленая на продаж / скрыншот Еўрарадыё

"Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод" прадае бетонную ўзлётна-пасадачную паласу закінутага ваеннага аэрадрома стратэгічнай авіяцыі ў Быхаве. Аб'яву на сайце "Белрэалізацыі" заўважыў REFORM.by.

Таргі павінны прайсці 2 мая. Стартавы кошт — 15,6 млн рублёў. Гэта каля $ 5,3 млн. Адна з умоў продажу — не менш за год выкарыстанне паласы па мэтавым прызначэнні. А гэта, згодна з аб'явай, "вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі".

Плошча паласы — 483 187,0 кв. м. У часы СССР на аэрадроме размяшчалася авіягрупа стратэгічнай авіяцыі ВПС Балтыйскага флоту.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі