Пад Браславам п’яны лёг спаць у траве пры дарозе і трапіў пад касілку

Пад Браславам п’яны лёг спаць у траве пры дарозе і трапіў пад касілку

Пад Браславам нецвярозы мужчына лёг спаць у траве пры дарозе і трапіў пад касілку. Як піша braslav-star.by, інцыдэнт адбыўся ўдзень 29 жніўня. Трактар МТЗ-82, які належыць дарожнай арганізацыі, абкошваў абочыну трасы Браслаў-Паставы-Мядзел. У пэўны момант кіроўца трактара адчуў, што касілка натыркнулася на нешта цвёрдае, потым ён пабачыў рух ля касы і рэзка затармазіў.

Як высветлілася, у траве спаў п’яны мужчына, якога зачапіла касой. Пацярпеламу 52 гады, яго з траўмамі даставілі ў лякарню.

Кіроўца сцвярджае, што не мог заўважыць чалавека: ён спаў у высокай траве, а да таго ж быў апрануты ў камуфляж і нават галаўны ўбор меў колеру хакі.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі