Пад беларускай вёскай знайшлі скарб часоў позняй Рымскай імперыі
![Пад беларускай вёскай знайшлі скарб часоў позняй Рымскай імперыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lu0345cj9fj5udkjh7i1rryim6goeua0.jpg.webp?itok=tcgOiERK)
“Чорныя капальнікі” знайшлі ля вёскі пад Лідай калекцыю срэбных прадметаў, пакрытых пазалотай. Гэтыя артэфакты, верагодна, былі вырабленыя яшчэ ў часы позняй Рымскай імперыі ў ІІ-IV стагоддзях нашай эры.
Але яны захоўваюцца не ў беларускім музеі, а ў прыватнай калекцыі ў адной з краін Еўрасаюза. Пра гісторыю неверагоднай знаходкі і яе лёс распавядае Budzma.
![Пад беларускай вёскай знайшлі скарб часоў позняй Рымскай імперыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/h4j8us7yz5h8sd6ikhufgod6tae65886.jpg.webp?itok=JKgoo-fg)
Скарб прыватнага калекцыянера складаецца з дзесяці прадметаў, зробленых са срэбра. Сярод іх — наладкі, фібула, а таксама яшчэ шэраг прадметаў, разгадаць назначэнне якіх уласнік не змог. Усе прадметы пакрытыя пазалотай.
![Пад беларускай вёскай знайшлі скарб часоў позняй Рымскай імперыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/tmfzlr3no31zffrni2o4n1q1e6175ibu.jpg.webp?itok=zB1YDnhz)
Але артэфактаў было болей. Не ўсе атрымалася захаваць. Так, некалькі залатых знаходак “чорныя капальнікі” здалі папросту на лом! А адзін срэбраны дэнарый Марка Аўрэлія, які быў імператарам Рыма ў II стагоддзи, пакінулі сабе і не сталі прадаваць калекцыянеру.
Сам уладар скарбу пакуль не плануе вяртаць яго ў Беларусь, але даў згоду на тое, каб прадметы сфатаграфавалі і апісалі. Маўляў, інфармацыя пра знаходку павінная быць у навуковым ужытку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.