Пад Баранавічамі перакуліўся грузавік з 3 тонамі віна

Каля вёскі Новы Свет Баранавіцкага раёна кіроўца фуры-грамадзянін Польшчы верагодна заснуў за рулём. У выніку, яго аўтамабіль пратараніў грузавік "Газ", які перавозіў каля трох тон пладова-ягаднага віна. Ад удара грузавік выехаў на сустрэчную паласу і перакуліўся, ды перакрыў дзве паласы руху.

Акрамя алкаголю на дарогу вылілася каля 200 літраў паліва. Каб прадухіліць узгаранне, супрацоўнікі ДАІ выклікалі выратавальнікаў, якія змылі бензін і віно.



Кіроўцы сур'ёзна не пацярпелі, адзначае сайт intex-press.by.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі