Пад Бахмутам вызваленыя 20 квадратных кіламетраў — Мінабароны Украіны
![Бахмут / tagesschau.de](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bachmut-180.jpg.webp?itok=sSdnuZxk)
Бахмут / tagesschau.de
Пад Бахмутам вызваленыя каля 20 квадратных кіламетраў, паведаміла ў аўторак намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Украінскія войскі ўжо некалькі дзён прасоўваюцца на поўначы і поўдні ад горада, займаючы пазіцыі расіян. У той жа час у самім Бахмуце ідуць цяжкія баі, расіяне атакуюць абаронцаў, якія ўтрымліваюць невялікі раён на захадзе. Маляр адзначае, што ў некаторых месцах расійскія войскі прасоўваюцца, "цалкам знішчаючы горад артылерыяй". На дапамогу "вагнераўцам" перакідваюцца падраздзяленні дэсантнікаў.
Намесніца міністра абароны Украіны нагадвае, што расіяне маюць перавагу ў колькасці людзей і ўзбраенні.
![Пад Бахмутам вызваленыя 20 квадратных кіламетраў — Мінабароны Украіны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3333_2.jpg.webp?itok=Fpt6mrR6)
![Пад Бахмутам вызваленыя 20 квадратных кіламетраў — Мінабароны Украіны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_26.jpg.webp?itok=ZGPThUVf)
![Пад Бахмутам вызваленыя 20 квадратных кіламетраў — Мінабароны Украіны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/78_10.jpg.webp?itok=6h42kmlh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.