Пад Асіповічамі сутыкнуліся тры дзясяткі аўто (фота)

Асіповіцкія ратавальнікі зранку 2 жніўня атрымалі выклік на 117-ы кіламетр трасы Мінск-Гомель, дзе адбылася аўтааварыя. На месцы здарэння, як паведамляе прэс-служба МНС, яны пабачылі, што грузавы "Фальксваген" сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем "Івека". У "Фальксвагене" апынуўся заблакаваным кіроўца. Мужчыну дасталі з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага прыстасавання. Медыкі шпіталізавалі яго, бо кіроўца меў траўмы рознай ступені цяжкасці.

Агулам на ўчастку дарогі ў 4 км, размешчаным у нізіне, зранку 2 жніўня адбыліся ДТЗ з удзелам больш як 30 аўтамабіляў. Прычынай сталі лясныя пажары з туманамі, якія пагоршылі бачнасць на дарозе.

Паведамляецца, што ўдзень задымлення на дарозе не відаць. Пажар ліквідуюць 50 работнікаў Міністэрства лясной гаспадаркі.

Тым не менш, як паведамляла Еўрарадыё, ДАІ прыпыніла рух на ўчастку трасы Мінск-Гомель і накіроўвае транспарт у аб'езд.

Перакрыты ўчастак трасы М5 Мінск-Гомель

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі