Пад амністыю ў Беларусі могуць трапіць асуджаныя за наркаабарот

2 красавіка падчас сустрэчы з журналістамі міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч паведаміў, што законапраект аб амністыі можа трапіць у Палату прадстаўнікоў напрыканцы красавіка. Нагодай для законапраекта, ініцыяванага МУС і Генпракуратурай, стала святкаванне 70-годдзя Перамогі.

Сярод іншых пад амністыю могуць трапіць нават асуджаныя за наркааабарот. Шуневіч патлумачыў, што маюцца на ўвазе не дылеры, а спажыўцы, якіх у свой час затрымалі з наркотыкамі.

Нагадаем, папярэдняя амністыя ў Беларусі завяршылася ў канцы 2014 года. Датэрмінова на волю выйшлі 2027 чалавек, тэрмін пакарання быў зменены для 2494 чалавек.

МУС хоча скараціць да дзвюх гадзін час спаткання асуджаных са сваякамі

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі