Пад амністыю трапяць карупцыянеры і непаўналетнія распаўсюднікі наркотыкаў

Пад амністыю трапяць карупцыянеры і непаўналетнія распаўсюднікі наркотыкаў

Закон аб амністыі абмяркоўваецца на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 16 красавіка. Праект закона падрыхтаваў Вярхоўны суд па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Ён прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі.

У прыватнасці, абмяркоўвалася амністыя людзей, асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Лукашэнка паведаміў, што сёлета ў пералік тых, хто трапляе пад амністыю, прапанавана ўключыць асуджаных за карупцыю і непаўналетніх распаўсюднікаў наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Ім прапанавана скараціць тэрмін пакарання на адзін год.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці правільная гэта мера і ці не паставіць яна пад сумнеў працу судоў і іншых праваахоўных органаў. Лукашэнка звярнуў увагу, што асуджана шмат маладых людзей, многія з іх адбываюць пакаранне ўпершыню. Таму ён і даручаў асобна прапрацаваць пытанне пра магчымасць памілавання такіх асоб. 

"Трэба прызнаць, што адказнасць за такую ​​моладзь у тым ліку і на дарослых. Не змаглі ўсачыць за гэтымі падлеткамі ні бацькі, ні педагогі. Бясспрэчна прасочваецца недастатковасць прафілактычных мер з боку дзяржаўнай сістэмы. Наша задача — забяспечыць не толькі непазбежнасць пакарання за зробленае, але і больш хуткую сацыялізацыю такіх асобаў ", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Разам з тым ён падкрэсліў, што пад амністыю могуць трапіць толькі людзі, якія не ўяўляюць небяспекі для грамадства і дзяржавы. Закаранелыя збытчыкі наркотыкаў палёгкі не адчуюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі