Пацярпелыя падчас выбуху атрымаюць кампенсацыю - ад $300 да $1600

Пацярпелыя падчас выбуху ў Мінску 4 ліпеня атрымаюць матэрыяльную дапамогу. Адпаведны ўказ у аўторак падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Асобам, якія атрымалі цяжкія пашкоджанні, будзе выплачана 3 млн 500 тыс рублёў альбо 1640 долараў. Тым, хто атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, выплацяць 1 млн 750 тысяч рублёў альбо 820 долараў. Указ гарантуе 700 тыс. рублёў альбо 328 долараў тым, хто атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

У выпадку ўстанаўлення інваліднасці памер матэрыяльнай дапамогі пераглядаецца, з улікам раней зробленых выплат, да 400 базавых адзінак інвалідам I і II групаў і да 200 базавых велічынь - інвалідам III групы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі