Пацярпелага ад 120-кілаграмовай бухгалтаркі кракадзіла вязуць у Маскву

На адным з участкаў дарогі мікрааўтобус падскочыў, і на драпежніка, які ляжаў на падлозе, звалілася жанчына, вага якой складае каля 120 кілаграмаў. Абодва — бухгалтарка і кракадзіл — былі ў шокавым стане. Трупе давялося вярнуцца і паказаць Федзю ветэрынарам, але яны ніякіх пашкоджанняў у яго не знайшлі.



Пра гісторыю з кракадзілам напісалі многія сусветныя СМІ. У выніку, Федзю запрасілі ў Маскву на здымкі на запрашэнне аднаго з цэнтральных расійскіх тэлеканалаў. Яго павязуць на самалёце ў спецыяльным кантэйнеры. У расійскую сталіцу прыляціць і бухгалтарка. Пасля здарэння ў яе адбыўся канфлікт з трупай, на яе накрычалі, і жанчына з'ехала ў Хабараўскі край да маці, інфармуе РІА "Новости".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі