Пачаўся збор ахвяраванняў у падтрымку сям'і ксяндза Уладзіслава Лазара

Па словах каардынатаркі грамадзянскай ініцыятывы "За Волю" Ганны Шапуцькі, якія перадае БелаПАН, грошы патрэбныя найперш на аплату паслуг адваката і перадачы ў СІЗА.



Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі паведаміў, што сабрана каля 4800 подпісаў у падтрымку ксяндза.



Нагадаем, што пра затрыманне ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля ліпеньскай заявы Аляксандра Лукашэнкі пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў за працу на замежныя дзяржавы. Па словах беларускага кіраўніка, сувяз з замежнымі спецслужбамі ажыццяўлялася праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы.



29 ліпеня інфармацыю пра затрыманне ксяндза Лазара пацвердзіў прадстаўнік Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі.



Фота — argumenti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі