Невядома, у якім прыходзе будзе служыць вызвалены з СІЗА КДБ ксёндз Лазар

Больш падрабязна сітуацыю наконт ксяндза Лазара ў курыі каментаваць адмовіліся, адзначае БелаПАН. Ад каментароў таксама адмовіўся часовы выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.



Дырэктар афіцыйнага інтэрнэт-партала каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by ксёндз Юры Марціновіч выказаў сумнеў, што вызвалены ксёндз вернецца на ранейшае месца службы — у прыход Спаслання Святога Духу ў Барысаве. Па яго словах, на яго месца ўжо даволі даўно быў накіраваны ксёндз Аляксей Раманчук.



Нагадаем, што пра затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара стала вядома сёлета ў канцы ліпеня. Яму ставілася ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які вінаваціцца ў шпіянажы ў карысць іншай краіны. Увечары 3 снежня стала вядома, што ксяндза адпусцілі з СІЗА КДБ. Ён выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі