Пачалося банкруцтва Лёзненскага льнозавода, якому больш за 90 гадоў

Льновытворчасць у Беларусі / sb.by
Льновытворчасць у Беларусі / sb.by

Эканамічны суд Віцебскай вобласці разглядае справу аб банкруцтве ААТ "Лёзненскі льнозавод". 91,6% акцый прадпрыемства належаць дзяржаве.

У завода праблемы з 2018 года. Цяпер яго запазычанасць перад іншымі суб'ектамі складае амаль 4,4 млн рублёў.

На льнозаводзе працуе 55 чалавек. Раней, акрамя перапрацоўкі сыравіны, завод займаўся вырошчваннем лёну. З вясны 2022 года лён не сеюць. Восенню 2021 года "Лёзненскім ільнозаводзе" адбыўся пажар, было пашкоджана 713 тон ільнотрасты.

Завод заснаваны 5 снежня 1930 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі