Пачалі дзейнічаць асноўныя палажэнні дэкрэта “Аб развіцці прадпрымальніцтва”

Пачалі дзейнічаць асноўныя палажэнні дэкрэта “Аб развіцці прадпрымальніцтва”

З 26 лютага ў Беларусі пачалі дзейнічаць асноўныя палажэнні дэкрэта № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”. Гэта адзін з найважнейшых дакументаў у пакеце дакументаў па лібералізацыі вядзення бізнесу ў Беларусі, нагадвае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт “Аб развіцці прадпрымальніцтва” 23 лістапада 2017 года. Ад пачатку заяўляецца, што ён паспрыяе паляпшэнню бізнес-клімату ў нашай краіне, зменіць механізмы ўзаемаадносін бізнесу і органаў дзяржаўнага кіравання. Напрыклад, да мінімуму зводзіцца ўмяшальніцтва чыноўнікаў у працу бізнесменаў (з боку дзяржавы захоўваецца “мінімальна неабходны кантроль”). Дэкрэтам уводзіцца паведамляльны прынцып здзяйснення найбольш распаўсюджаных відаў дзейнасці (турыстычныя, бытавыя і сацыяльныя паслугі, перавозкі пасажыраў і г. д.). Таксама максімальна сістэматызаваныя і скарочаныя агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі