Пачалі дзейнічаць новыя правілы дэкларавання даходаў фізасобамі

Пачалі дзейнічаць новыя правілы дэкларавання даходаў фізасобамі

Новая рэдакцыя закону “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці па патрабаванні падатковых органаў” набывае моц ад сёння, 15 ліпеня. Галоўнай навіной у гэтым дакуменце стала тое, што цяпер падатковыя органы маюць права запатрабаваць дэкларацыю ў асобаў, расходы якіх перавысілі даходы на 250 базавых велічынь (на сёння базавая велічыня складае 23 рублі). То бок, калі чалавек патраціў на 5750 рублёў болей, чым зарабіў, яго могуць выклікаць у падатковую.

Дэкларацыю могуць патрабаваць як за поўны папярэдні каляндарны год, так і за папярэднія месяцы бягучага года. Тлумачэнні наконт сваіх прыбыткаў грамадзянін павінен даваць цягам 30 дзён з моманту запыту ад падаткавікоў. Калі такіх тлумачэнняў не будзе, на суму перавышэння выдаткаў будзе налічаны падаходны падатак.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі