Пачалася падрыхтоўка да пятага рок-фэста "Амбасовішча"

Пачалася падрыхтоўка да пятага рок-фэста "Амбасовішча". Амбасада ЗША запрашае беларускіх выканаўцаў да ўдзелу ў ім.
Нагадаем, фестываль пройдзе ў Мінску ў чэрвені 2009 года. Як і ў мінулыя гады, амерыканская амбасада плануе правесці сярод маладых выканаўцаў конкурс, пераможца якога будзе абраны шляхам галасавання гасцей "Амбасовішча".

Як паведамляе БелаПАН, жадаючыя прыняць удзел у конкурснай частцы могуць дасылаць свае запісы па адрасе: Мінск, вул Герцэна, 2а, аддзел інфармацыі, адукацыі і культурных абменаў амбасады ЗША альбо па электроннай пошце: [email protected]. У заяўцы неабходна пазначыць кароткія звесткі пра сябе і кантактную інфармацыю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі