Пачалася кампанія “Беларускую кнігу – беларускім дзецям”

Кампанія “Беларускую кнігу – беларускім дзецям” пачалася на поўдні Мінскай вобласці. Яе ініцыявалі слуцкая філія Руху “За Свабоду” і салігорскі “Малады Фронт”.

На працягу месяца моладзевыя актывісты будуць звяртацца да грамадскіх арганізацый, бібліятэк, прыватных асобаў з заклікам перадаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі ў слуцкі і старадарожскі дзіцячыя дамы.

“Калі дзяржава не можа на належным узроўні займацца адукацыяй і выхаваннем новага пакалення беларускай моладзі, мы мусім усімі магчымымі шляхамі спрыяць нацыянальна-арыентаванаму выхаванню, выхаванню на традыцыйных беларускіх каштоўнасцях і традыцыях”
, гаворыцца ў звароце арганізатараў кампаніі.

http://by.milinkevich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі