Вы тут

Пабіты сусветны рэкорд працягласці авіяпералёту — 19 гадзінаў у паветры

Reuters

Аўстралійская авіякампанія Qantas паставіла рэкорд працягласці пералёту ў гісторыі камерцыйнай авіяцыі: яна ажыццявіла бесперасадачны рэйс з Нью-Ёрка ў Сіднэй. Палёт Boeing 787 Dreamliner доўжыўся 19 гадзінаў 16 хвілінаў, піша Reuters.

Рэйс быў тэставы: вывучалі, як на арганізм пасажыраў уплывае працяглае знаходжанне ў паветры і змены часавых паясоў.

У сучасных лайнераў абмежаваны памер паліўных бакаў, таму яны не могуць ажыццяўляць такія працяглыя пералёты. На борце самалёта было толькі 49 чалавек і яны змаглі ўзяць абмежаваную колькасць багажу.

Пакуль што найбольш працяглым рэгулярным рэйсам у свеце з’яўляецца пералёт Сінгапур —  Нью-Ёрк, які ажыццяўляе кампанія Singapore Airlines. Там лайнер ляціць болей за 18 гадзінаў без перапынку.