Па ўсёй краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
![Па ўсёй краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/apelsoni.jpg.webp?itok=vsiOnCrT)
Днём 28 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра прагрэецца да 30 ― 33 граудсаў. У Мінску ― да 31 ° С. У сувязі з гэтым Рэспубліканскі гідраметцэнтр абвсціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Заўтра, 29 ліпеня, небяспечнае надвор'е захаваецца. У дадатак да высокай тэмпературы чакаюцца таксама моцны вецер і ліўні.
Сіноптыкі вылучаюць чатыры ўзроўні небяспечнага надвор'я ― абазначаюцца яны зялёным, жоўтым, аранжавым і чырвоным колерамі.