Па стане на 12-ю гадзіну выбары ў Беларусі адбыліся

Па стане на 12-ю гадзіну выбары ў Беларусі адбыліся

Па стане на 12.00 можна казаць, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся. Пра гэта сведчаць звесткі Цэнтральнай выбарчай камісіі, абнародаваныя агенцтвам БЕЛТА.

Згодна з імі, на 12.00 па Беларусі прагаласавалі 51,2% выбарцаў. Для таго, каб выбары адбыліся, дастаткова, каб з'явіліся 50% + 1 чалавек.

Паводле звестак ЦВК, на 12-ю прагаласавала 59,8% выбарцаў Віцебскай вобласці, 58,26% — Гомельскай, 52,09% — Гродзенскай, 51,82% — Магілёўскай, 51,31% — Мінскай. Найменшую колькасць выбарцаў забяспечыў Мінск — 39,29%.

Па стане на 12-ю гадзіну выбары ў Беларусі адбыліся

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі