Па справе аб крадзяжы зброі ў Баранавічах пад варту ўзялі 14 чалавек

Па справе аб крадзяжы зброі ў Баранавічах пад варту ўзялі 14 чалавек

Па справе аб крадзяжы зброі ў баранавіцкай вайсковай часці затрыманыя і ўзятыя пад варту 14 чалавек. Пра гэта інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Крымінальную справу за крадзеж і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі пачаў камандзір адной з часцей Баранавіцкага гарнізона. Расследуе гэтую справу Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.

Як выявіла следства, начальнік склада зброі і боепрыпасаў адной з вайсковых часцей скраў зброю і боепрыпасы. Ён прадаваў іх як самастойна, так і праз іншых асоб.

Паведамляецца, што фігуранты справы даюць прызнальныя паказанні, скрадзеную зброю выявілі.

Раней паведамлялася, што ў 8-й брыгадзе вайсковай часці 29969 прапаршчык Дзмітрый К., загадчык збройнага складу, гандляваў зброяй. Паводле звестак СМІ, у справе фігуравалі 40 аўтаматаў і пісталетаў, не кажучы пра патроны і гранаты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі