Па поўдні Беларусі 26 жніўня будзе да 34 цяпла

У пятніцу, 26 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы, ад слабага да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 14-20 цяпла, месцамі будзе 10-13 са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 27-32 вышэй за нуль, па поўдні краіны чакаецца +33...+34. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.