Па факце смерці дзяўчынкі з Брагіна на адпачынку праводзіцца праверка

Па факце смерці дзяўчынкі з Брагіна на адпачынку праводзіцца праверка

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што праводзіць унутраную праверку па факце смерці дзяўчынкі з Брагіна на адпачынку. Як інфармуе БЕЛТА, трагічны выпадак узяты на асабісты кантроль міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі.

11-гадовая школьніца адпачывала ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Пціч", дзе ёй стала кепска. У яе была высокая тэмпература (да +39), яна скардзілася на млоснасць, боль у грудзях. Гэтыя праблемы са здароўем працягваліся пяць дзён, тэмпературу ўдавалася збіваць да +37,6, але яна пасля зноў падымалася. Нарэшце 2 траўня дзяўчынку на "хуткай" завезлі ў рэанімацыю Петрыкаўскай раённай бальніцы, дзе яна і памерла. Праверку па факце смерці праводзіць Следчае ўпраўленне СК па Гомельскай вобласці, прызначана судова-медыцынская экспертыза. На месцы працавала і камісія Міністэрства аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі