Вы тут

Па БТ заклікалі змякчыць "наркатычны" артыкул 328

Кандыдат у дэпутаты Станіслаў Шашок / Кадр з відэа

Дзяржава павінна перастаць лічыць спажыўцоў "траўкі" злачынцамі. Бо іначай ёсць небяспека, што заўтра яна залічыць у злачынцы тых, хто спажывае алкаголь.

З такой прамовай выступіў на тэлеканале "Беларусь-3" Станіслаў Шашок — кандыдат у дэпутаты па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 (Мінск). 

Хлопец паведаміў, што з'яўляецца па адукацыі юрыстам і працуе ў праваабарончай сферы. Ён заявіў, што ў Беларусі празмерна жорсткае антынаркатычнае заканадаўства. Асноўную праблему кандыдат бачыць у тым, што славуты артыкул 328 Крымінальнага кодэксу фактычна прыроўнівае спажыўцоў наркотыкаў і наркадылераў. 

Ён адзначыў, што па гэтым артыкуле сядзяць дзясяткі тысяч чалавек, якія атрымліваюць вялікія тэрміны пакарання. Між тым гэта пераважна альбо спажыўцы наркотыкаў альбо дробныя распаўсюднікі-"закладчыкі". А справы супраць сур'ёзных наркадылераў у Беларусі — адзінкавыя, заяўляе Шашок. 

Ён паведаміў, што яго каманда падрыхтавала законапраект, які павінен змякчыць антынаркатычнае заканадаўства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.