Па Брэсце таксама прайшоўся ураган: паваленыя дрэвы, пашкоджаныя аўто (фота)

Па Брэсце таксама прайшоўся ураган: паваленыя дрэвы, пашкоджаныя аўто (фота)

Па Брэсце таксама прайшоўся ўраган: моцны шквалісты вецер ламаў дрэвы і выварочваў іх з карэннем. Дажджу пры гэтым не было, у адзрозненне ад Гродна, дзе прайшла моцная навальніца.

Паваленыя дрэвы падалі на аўтамабілі і аўтобусы. Дадзеных аб пацярпелых няма. Паводле інфармацыі “Віртуальнага Брэста”, у горадзе здараліся перабоі з падачай электрычнасці.

Стыхія прыйшла ў заходнія раёны Беларусі з Польшчы: там сёння ўдзень разгулялася навальніца з моцным ветрам і градам, паведамляецца пра траіх загінулых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі