Па амністыі на волю выйшлі ўжо 1400 чалавек

Каля 1400 чалавек выйшлі на амністыі з месцаў пазбаўлення волі. Паводле звестак Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, амністыя тым ці іншым чынам закране амаль 30 тысяч чалавек: хтосьці таксама будзе вызвалены, а ў кагосьці знізяць тэрмін зняволення.  Як адзначае БЕЛТА, у выніку сёлетняй амністыі, якая праводзіцца з нагоды 65-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзяржава сэканоміць каля 2 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі