Озі Осбарн пачынае турнэ з Расіі

Вакаліст брытанскага гурта Black Sabbath Озі Осбарн пачынае сольны еўрапейскі тур з двух канцэртаў у Расіі, якія адбудуцца 27 траўня ў Маскве ў СК “Алімпійскі” і 29 траўня ў Лядовым палацы Санкт-Пецярбурга.
Вандраваць па Еўропе разам з 58-гадовым рок-выканаўцам будзе гурт Black Label Society, які да гэтага ў сакавіку ладзіць прыватны тур па Злучаных Штатах. Гастроль Осбарна пройдзе ў падтрымку новага альбому, які павінен выйсці ў траўні, так што масквічы пачуюць са сцэны новы матэрыял першымі. Чакаецца, што ў адрозненне ад апошняга CD Осбарна «Down To Earth» (2001), новы дыск будзе больш сырым і цяжкім. Ён запісаны з тым самым гуртом, які суправаджаў рок-музыку у яго леташняй паездцы па ЗША у межах перасоўнага фестываля «OzzFest». У альбома няма афіцыйнага прадзюсара, хаця ў яго запісу і прымаў удзел Кэвін Чурко, але толькі ў якасці гукаінжынера. Па словах Озбарна, у адрозненне ад яго, Кэвін “добра ўяўляе, што рабіць з гэтымі шматлікімі грэбанымі ручкамі на пульце”. Маўляў, ён жа не ўмее працаваць з гэтай грэбанай рэччу, адзінае толькі што выключыць яе і ўключыць”. Па словах гітарыста і кіраўніка гурта Black Label Society Зака Уайлда, музыкі “ў студыі проста джэмавалі, у выніку чаго атрымалася некалькі паспяховых рыфаў. Озі – выдатны спецыяліст, ён адразу вызначаў, атрымліваецца песня ці не”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі