Озі Осбарн аддаў жабраку свой крыж

Озі Осбарн падарыў жабраку залаты крыж коштам 3000 фунтаў стэрлінгаў, паведамляе Undercover. Па расказах сведак, лос-анжэлескі жабрак проста папрасіў у Озі трохі дробязі, і нават не падазраваў, як яму пашанцавала. У музыкі не аказалася ні манеты наяўных, і, каб не падацца сквапным на публіцы, Осбарн уручыў хлопцу сваё залатое распяцце і папрасіў, каб той памаліўся за лепшую будучыню для ўсяго чалавецтва.

Падобна, што матэрыяльны дабрабыт зорак шоў-бізнэсу становіцца выгодным для беднякоў. Нагадаем, што нядаўна брытанская поп-дзіва Леона Льюіс таксама склала вельмі шчодрую здзелку з жабраком, выкупіўшы ў яго труса, якім той збіраўся паабедаць за 100 фунтаў. Вегетарыянка Льюіс не змагла дапусціць каб белага пухнатага звярка бязлітасна спажылі ў ежу, і зараз ён жыве ў спявачкі ў садзе.

Фота: therock1067.com

Паводле @music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі