“Оршацепласеткі” хоча ўвесьці ў Бабінічах кругавую паруку

Увесь аграгарадок Бабінічы ў Аршанскім раёне можа застацца без гарачай вады, бо каля 130 чалавек не хочуць аплачваць рахункі, паведамляе Радыё Свабода. У аграгарадку жывуць 4 тысячы чалавек. Завінавачанасцяў прадпрыемству “Оршацепласеткі” назбіралася на 146 мільёнаў рублёў. Каб не застацца без гарачай вады, сумленныя жыхары Бабінічаў павінны правесці “выхаваўчую працу” з даўжнікамі і любым чынам змусіць іх сплаціць пазыкі. Згодна з законам, камунальнікі не могуць зрабіць адказным за чужыя пазыкі ўвесь пасёлак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі