Вы тут

Onliner: у Жыткавіцкім раёне прарвала ачышчальныя збудаванні

Пад Туравам прарвала ачышчальныя збудаванні / t.me/onlinerby

Надзвычайнае здарэнне адбылося пад Туравам у Жыткавіцкім раёне. Onliner са словаў мясцовых жыхароў піша, што там прарвала ачышчальныя збудаванні.

Паток вады накіраваўся ў бок вёскі Рычоў.

Відавочцы знялі на відэа гэтую аварыю. Падрабязнасцяў здарэння пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.