Як гэта было: Антываенны пратэст у Дзень вайсковай славы

Як гэта было: Антываенны пратэст у Дзень вайсковай славы

8 верасня — у Дзень беларускай вайсковай славы — апазіцыя правяла ў Мінску адразу дзве акцыі: дазволеную і не дазволеную. За першай стаіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, за другой — лідар Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч.

КХП-БНФ з 18:00 да 20:30 адзначыў угодкі Бітвы пад Оршай. Мінскія ўлады дазволілі святкаваць перамогу войскаў ВКЛ над расійскімі войскамі не дзе-небудзь, а ў Кіеўскім скверы, ля кінатэатра “Кіеў”. Наўрад ці ў Мінгарвыканкаме разумелі, наколькі сімвалічна — святкаваць перамогу над расійскімі войскамі ў Кіеўскім скверы.

Мікалай Статкевіч склікаў людзей на Кастрычніцкую плошчу да 19:00, каб пратэставаць супраць беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2017”. Вучэнні маюць пачацца 14 верасня. Пра сваю акцыю Статкевіч абвясціў па заканчэнні “Марша незалежнасці” 3 ліпеня, калі калона пратэстоўцаў прайшла па Мінску з Кастрычніцкай плошчы на плошчу Незалежнасці. Прыкладна ў 19:45 пачалося шэсце ў напрамку плошчы Перамогі, а ў 20:45 акцыя скончылася ўрачыстай прысягай на вернасць Беларусі на плошчы Якуба Коласа.

Як гэта было? Еўрарадыё вяло онлайн-трансляцыю падзеяў:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі