Офіс АБСЕ запрасіў Марціна Фінке па просьбе беларускага МЗС

Офіс АБСЕ запрасіў у Беларусь нямецкага эксперта ў галіне права Марціна Фінке па просьбе беларускага МЗС. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай для беларускіх СМІ заяве амбасадара АБСЕ ў Беларусі Ганса-Ёгана Шмідта: “У траўні 2009 офіс АБСЕ ў Мінску атрымаў запыт ад Міністэрства замежных спраў Беларусі адносна аказання дапамогі ў пошуку незалежнага экспэрта ў галіне права, які б спецыялізаваўся ў крымінальным і крымінальна-працэсуальным заканадаўстве ўсходнееўрапейскага рэгіёну, з мэтай вывучэння справы Аўтуховіча-Лявонава-Асіпенкі. Задачай эксперта было даць аб’ектыўную ацэнку гэтай справе з выяўленнем магчымых парушэнняў у галіне правоў чалавека ці злоўжыванняў крымінальным працэсам.

Офіс АБСЕ ў Мінску прапанаваў кандыдатуру Марціна Фінке ў якасьці вядомага міжнароднага вядучага экспэрта ў галіне крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права, які мае вялікі даследчыцкі і выкладчыцкі досвед са спецыялізацыяй ва ўсходнееўрапейскім і расійскім праве.

Вышэй названыя факты тлумачаць ролю офісу АБСЕ ў Мінску ў гэтай справе”
, — цытуе заяву амбасадара Ганса-Ёгана Шмідта сайт радыё “Свабода”.

Неабходнасць у асобнай заяве ў сувязі з апошнімі “супрацьлеглымі паведамленнямі” у беларускіх медыях адносна прававога заключэння, якое даў Марцін Фінке.

Падрабязней пра вынікі візіту д-ра Марціна Фінке ў Беларусі чытайце ў інтэрв'ю, што эксперт днямі даў Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі