The Offspring запішуць новы альбом са старых песень

Лідэр The Offspring Дэкстэр Холанд пачаў рыхтаваць матэрыял для новага альбома разам з прадзюсерам Бобам Рокам. Гітарыст гурта прызнаўся, што кампазіцыі на альбоме будуць не зусім новымі: The Offspring зараз працуюць над песнямі, якія не ўвайшлі ў папярэднія альбомы “Rise and Fall, Rage and Grace”, “Splinter” і “Conspiracy of One”.

The Offspring пачнуць студыйную працу не раней за студзень, пасля заканчэння гастрольнага турнэ. І новыя кампазіцыі наўрад ці прагучаць падчас бліжэйшых канцэртаў.

music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі