Нью-ёркская кінаграмадскасць ўзнагародзіць Тома Хэнкса

Кінаграмадскасць нью-ёрскага Лінкольн-цэнтра арганізуе 22 лютага 2009 года гала-вечар у гонар Тома Хэнкса. Так гэтая ўплывовая арганізацыя, арганізатар Нью-ёркскага кінафэсту і іншых праектаў, збіраецца ўшанаваць належнае акцёру, які зрабіў "добрага чалавека чароўным", піша Associated Press.

Том Хэнкс двойчы ганараваўся прэміяй "Оскар": у 1993 годзе за ролю ў фільме "Філадэльфія" і ў 1994 годзе за "Форэст Гамп". Да пачатку 2000-х ён ператварыўся ў аднаго з самых высокааплатных акцёраў Галівуду. За ролю ў фільме "Анёлы і дэманы", які выйдзе на экраны ў 2009 годзе, Хэнксу прапанаваны беспрэцэдэнтны ганарар - 50 мільёнаў долараў.

Кінаграмадскасць Лінкольн-цэнтра праводзіць гала-вечары ў гонар выбітных акцёраў і рэжысёраў з 1972 году. Першым героем гэтага мерапрыемства быў Чарлі Чаплін. У 2008 годзе вечар ладзіўся ў гонар Мэрыл Стрып.

Фота: www.moscor.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі