“Нёман” перарваў серыю паразаў у чэмпіянаце Беларусі

Адзіны гол на 55-й хвіліне гульні забіў нападаючы “Нёмана” Андрэй Лясюк. Да гэтага клуб прайграваў у першынстве краіны тры разы запар і рызыкаваў страціць шансы на месца ў шасцёрцы наймацнейшых.





Гэта быў другі матч 18-га тура. 19-га ліпеня тур пачаўся з матчу БАТЭ — “Дняпро”, вынік якога — 3:1. Астатнія гульні пройдуць у нядзелю, 21 ліпеня: брэсцкае “Дынама” згуляе з “Мінскам”, “Белшына” прыме “Шахцёра”, мінскае “Дынама” сустрэнецца з “Тарпеда-БелАЗ”, а “Славія” прыме “Гомель”.