“Нёман”, “Іслач” і “Крумкачы” — у ¼ фіналу Кубка Беларусі

“Нёман”, “Іслач” і “Крумкачы” — у ¼ фіналу Кубка Беларусі

Сталі вядомыя першыя тры ўдзельнікі ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе. 22 ліпеня “Іслач” выйграла ў “Гарадзеі” — 2:1, “Нёман” перамог “Мінск” — 1:0, а “Крумкачы” былі мацнейшымі за “Нафтан” — 2:1.

Сёння, 23 ліпеня, адбудуцца яшчэ чатыры матчы 1/8 фіналу спаборніцтваў: “Дынама” (Мінск) згуляе з “Дняпром”, “Віцебск” — са “Слуцкам”, “Дынама” (Брэст) — з “Гомелем”, а “Шахцёр” правядзе матч з “Оршай”, прадстаўніцай першай лігі.

Матч БАТЭ “Тарпеда-БелАЗ” перанесены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі