Вы тут

“Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ” падзялілі ачкі

ФК "Нёман"

У суботу, 4 траўня, распачаўся 6-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. У матчы “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ” пераможца не вызначыўся: каманды скончылі гульню з сухой нічыёй 0:0.

Сталічнае “Тарпеда” прымала на сваім полі магілёўскі “Дняпро” і саступіла — 0:1.

Сёння, 5 траўня, пройдуць наступныя матчы: “Энергетык-БДУ” — “Славія”, “Слуцк” — “Дынама” (Мінск), “Мінск” — “Дынама” (Брэст).

Скончыцца тур у панядзелак, 6 траўня. У гэты дзень пройдуць такія матчы: “Гомель” — “Віцебск”, “Гарадзея” — БАТЭ, “Шахцёр” — “Іслач”.