Нямецкія ўлады ўзмацнілі меры бяспекі ў аэрапартах і на вакзалах

Нямецкія ўлады ўзмацнілі меры бяспекі ў аэрапартах і на вакзалах

У Нямеччыне будуць узмоцнены меры бяспекі на межах, а таксама ў аэрапортах і на вакзалах. Адпаведнае распараджэнне паступіла з боку Міністэрства ўнутраных спраў ФРГ, паведамляе ВВС.

Па словах кіраўніка МУС Нямеччыны Томаса дэ Мэзьер, узмацненне мер бяспекі на транспартных вузлах і на межах звязана з нядаўнімі падзеямі ў Мюнхене і Ансбахе. 22 ліпеня ў Мюнхене 18-гадовы грамадзянін Германіі іранскага паходжання адкрыў стральбу на тэрыторыі гандлёвага цэнтра. Ён забіў 10 і параніў 35 чалавек, пасля чаго застрэліўся на вачах паліцыі. Матывы злачынства невядомыя, аднак паведамляецца, што ў таго, хто страляў былі праблемы з псіхікай. У ноч на 25 ліпеня ў баварскім Ансбаху 27-гадовы сірыец зладзіў выбух. Сам экстрэміст загінуў. Раненні атрымалі 15 чалавек. Устаноўлена, што выбух быў тэрарыстычнай атакай і меў ісламісцкага падтэкст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі