Нямецкая паліцыя вярнула ў Польшчу чацвярых беларусаў з гуманітарнымі візамі

Аўтамабіль Памежнай службы Польшчы / twitter.com/straz_graniczna
Аўтамабіль Памежнай службы Польшчы / twitter.com/straz_graniczna

Нямецкая паліцыя на гэтым тыдні перадала польскім памежнікам чацвярых беларусаў, якія ўехалі на тэрыторыю ЕЗ па польскіх гуманітарных візах.
Адзін з іх прыбыў з гуманітарнай візай у Польшчу і практычна адразу паехаў у Нямеччыну, папрасіў там прытулак. "У сувязі з тым, што ў замежніка ёсць польская віза, іншаземец быў перададзены ў Польшчу", а затым яго папрасілі пакінуць і Польскую Рэспубліку. Пра гэта паведамляе сайт польскай Памежнай службы.

Памежнікі распавядаюць таксама пра двух беларусаў 54 і 55 гадоў, якія прыехалі ў Польшчу на падставе гуманітарнай візы. Затым яны перабраліся ў Германію і там падалі заяўкі на атрыманне міжнароднай абароны. Калі нямецкія ўлады вярнулі іх ў Польшчу, беларускія грамадзяне самі з'ехалі ў Беларусь.

Усяго з пачатку года супрацоўнікі Нададжанскага аддзела Памежнай службы прынялі ў рамках рэадмісіі 242 замежніка, якія злоўжывалі правам на свабоду перамяшчэння ў рамках Шэнгенскай зоны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі