Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю

Саша Філіпенка задае пытанні кіраўніку Міжнароднай федэрацыі хакея, які так хоча правесці чэмпіянат свету ў Мінску.
Нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі да Рэнэ Фазеля, кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея. Апошні вядомы сваім сяброўствам з Аляксандрам Лукашэнкам і вельмі хоча, нягледзячы на ўсе пратэсты, правесці чэмпіянат свету ў Мінску.
"У апошнія дні я з вялікім здзіўленнем назіраю за той упартасцю, з якой вы хочаце правесці чэмпіянат свету па хакеі ў маёй роднай краіне, — піша Філіпенка. — Мяркуючы па ўсім, вы хочаце гэтага так моцна, што не чуеце, што большасць грамадзян Беларусі супраць!".
І працягвае: "Пагуляем на касцях?! Верагодна, роўна па той жа логіцы праводзілі Алімпіяду ў фашысцкай Германіі, праўда?".
Далей пісьменнік апісвае рэаліі сённяшняй Беларусі (закрыццё станцый метро, адключэнне інтэрнэту падчас пратэстаў, выкраданне, збіццё, катаванне людзей і г. д.). "Вы праўда хочаце праводзіць чэмпіянат свету тут, у краіне, дзе бушуе дыктатура, якую Еўропа не памятае з сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя?!", — пытаецца Саша Філіпенка ў Рэнэ Фазеля.





Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.