Нямеччына перадае эстафету старшыні ЕС Партугаліі

Першага ліпеня эстафету старшыні Еўрасаюзу Нямеччына перадае Партугаліі. Ангела Меркель зрабіла справаздачу перад Еўрапарламентам з паўгадовага кіравання Нямеччыны ў ЕС.
Эксперты адзначаюць, што дзякуючы старшынству Нямеччыны, лідэры краінаў Еўрасаюзу дамовіліся па асноўным праекце канстытуцыйнага пагаднення. Нагадаем, што ранейшы канстытуцыйны трактат праваліўся на рэферэндумах у Францыі і Нідэрландах.

У сваім выступе нямецкая канцлерка падкрэсліла, што ЕС можа рухацца наперад толькі калі краіны супольнасці будуць выступаць агульным фронтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі