Нягледзячы на зніжэнне долара, рубель абнавіў свой мінімум

Нягледзячы на зніжэнне курсаў долара і еўра, беларускі рубель абнавіў свой мінімум. Да кошыка валют ён знізіўся на 0,33%. Гэта звязана з тым, што курс расійскага рубля вырас з 255,13 да 261,27 беларускага.

"Зніжэнне рубля працягваецца, і ён працягвае абнаўляць гістарычныя мінімумы, калі меркаваць па кошце валютнага кошыка. Тыя, хто па звычцы сочыць толькі за курсам долара, гэтага не заўважаюць. Тэхнічна гэта адбылося праз тое, што расійскі рубель падаражэў мацней, чым знізіліся еўра і долар. Таму кошык абнавіў заўчорашні максімум. Адбываецца гэта таму што ціск на валютны рынак, што аказваюць укладчыкі, якія канвертуюць рублёвыя ўклады ў валютныя, нікуды не падзеўся", — тлумачыць старшы фінансавы аналітык “Альпары” Вадзім Іосуб.

Чарговы рэкордны рост кошта кошыка валют азначае, што рубель слабее. Толькі за жнівень рубель адносна кошыка валют дэвальваваўся на 14%. З пачатку года ён аслабеў да кошыка валют на 34,63%.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі