Нумар шведскага гурта для "Еўрабачання" абвінавацілі ў русафобіі

У рамках нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" шведскі гурт Grotesco паказаў парадыйны скетч, поўны самых распаўсюджаных стэрэатыпаў пра Расію кшталту мядзведзяў і балалаек. У амбасадзе РФ лічаць, што "гэтай русафобіі месца ў псіхіятрычнай лякарні".

У камедыйным скетчы пад назвай Tingeling goes Russia, які суправаджае выкананне песні, быў прадстаўлены поўны набор штампаў, што існуюць ва ўяўленнях пра Расію на Захадзе: казакі, якія танчаць гапак, мужчынскі вайсковы хор, балалайкі, мядзведзь на ланцугу і шмат чаго іншага. Прыпевам шведы абралі фразу "Да спаткання, Пуцін".

Прэс-сакратар амбасады Расіі ў Швецыі Анатоль Каргаполаў сказаў у інтэрв'ю шведскаму выданню The Local, што не разумее, чаму шведскія музыкі паказалі такую скажоную выяву Расіі. Ён таксама адзначыў, што калі рускія гледачы ўбачаць, што адбывалася на сцэне ў мінулыя выходныя, то не падтрымаюць шведскую спявачку на "Еўрабачанні".

У сваю чаргу выканаўчы прадзюсар шведскага конкурсу «Melodifestivelen» Роні Ланс адзначыў, што скетч насіў сатырычны характар і не мусіў нікога абражаць.

"У гэтым нумары было шмат гумару. Гэта проста гумарыстычны скетч", — сказаў ён, растлумачыўшы, што нумар хутчэй высмейваў не саму Расію, а яе стэрэатыпнае ўспрыманне з боку шведаў. "Мы ўсе былі ў Расіі і ведаем, што там насамрэч не так, як было ў сцэнцы", — дадаў Ланс.

Нагадаем, што Швецыю на музычным конкурсе "Еўрабачанне", які пройдзе ў Маскве з 12 па 16 траўня, будзе прадстаўляць спявачка Малена Ернман з песняй La Voix.

Фота: www.mignews.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі