Новыя землятрусы на Філіпінах, тайфун у Японіі: больш за 100 ахвяраў

Два землятрусы адбыліся на Філіпінах у рэгіёне, які напярэдадні пацярпеў ад магутнага землятруса магнітудай 7.2.

На гэты раз штуршкі не былі такія моцныя, іх магнітуда складала 5.2. Калі ўчора эпіцэнтр знаходзіўся на выспе Бохаль, дык сёння — на выспе Себу. На ёй месціцца другі па велічыні горад Філіпінаў, аэрапорт і самы ажыўлены ў краіне марскі порт.



Паводле апошніх звестак, ахвярамі стыхіі сталі 107 чалавек, параненыя 276. У той ці іншай ступені пацярпелі амаль 3 мільёны чалавек. Без даху над галавой засталіся 12500 філіпінцаў.
 

Колькасць ахвяраў тайфуна "Віпа" ў Японіі дасягнула 13 чалавек. Тайфун прынёс залевы і на выспе Ідзу-асіма рака, якая выйшла з берагоў, разбурыла ў горадзе Асіма-маці дзясяткі дамоў. Лёс каля 30 чалавек пакуль невядомы.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі