Новым гендырэктарам Купалаўскага тэатра стаў кіраўнік ТЮГа

Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стаў Павел Палякоў. Сёння новага кіраўніка тэатра прадставілі калектыву.
Павел Палякоў прыйшоў у Купалаўскі з Тэатра юнага гледача, дзе таксама працаваў дырэктарам. Народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка, які ўзначальваў вядучую сцэну краіны, працягне працаваць у тэатры, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, у студзені цяперашняга года мастацкім кіраўніком Купалаўскага стаў вядомы рэжысёр Мікалай Пінігін, які змяніў на гэтай пасадзе народнага артыста Беларусі Валерыя Раеўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі