Новым дырэктарам "Мінск-Арэны" стаў Мікалай Ананьеў

Генадзя Аляксеенку на пасадзе памочніка прэзідэнта па пытаннях спорту і турызму змяніў 48-гадовы Ігар Заічкаў, які працаваў да гэтага першым намеснікам старшыні БФСТ "Дынама".  У ліку іншых кадравых прызначэнняў, паведамляе "Прессбол",  Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў новага дырэктара "Мінск-Арэны". Замест Паўла Галкіна кіраваць унікальным комплексам будзе той, хто яго будаваў, — Мікалай Ананьеў. Да гэтага ён быў першым намеснікам Уладзіміра Ярмошына, які ўзначальваў будаўніцтва "Мінск-Арэны". Яшчэ, нагадаем, Мікалай Ананьеў працаваў міністрам спорту і таксама памочнікам прэзідэнта. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі