Вы тут

Новы смартфон замест зламанага. Як у Мінску рамантуюць гаджэты Apple

Фота зробленае на iPhone X

Часта карыстальнікі тэхнікі Apple ведаюць не пра ўсе гарантыйныя і постгарантийныя магчымасці абслугоўвання сваіх гаджэтаў. Многія людзі чыняць свае прылады за вялізныя сумы, хоць гэта можна было б зрабіць бясплатна. Што рабіць, калі амаль не чуваць суразмоўцу праз дынамік "Айфона"? Што такое сусветная гарантыя? На што дзейнічае пашыраная гарантыйная падтрымка? Журналістка Еўрарадыё схадзіла ў CafeConnect і даведалася, як бясплатна адрамантаваць клавіятуру ў новым MacBook і навучыцца разбірацца ў якасці устаноўленага экрана на ваш "Айфон".

Ці дзейнічае сусветная гарантыя на тэхніку Apple у Беларусі

CafeConnect, як афіцыйны гарантыйны сэрвіс Apple, па сусветнай гарантыі абслугоўвае усё, акрамя iPhone і iPad (на іх дзейнічае рэгіянальная абмежаваная гарантыя). Купіўшы, напрыклад, MacBook ў іншай краіне, па гарантыі карыстальнік можа звярнуцца ў сэрвісны цэнтр крамы. Спецыялісты падключацца да эплавых сервераў і правяраць гарантыйнасць выпадку. Калі дыягностыка пацвердзіла, рамантуюць па гарантыі. У выпадку з MacBook рамонт модульны (замена пэўных вузлоў гаджэта).

 

CafeConnect — гэта не толькі крама, але і сертыфікаваны сэрвісны цэнтр. Усё, што тычыцца Apple, — у кампетэнцыі супрацоўнікаў CafeConnect. Дарэчы, пакуль вы чакаеце прыладу з рамонту, у іх бясплатна можна выпіць кавы і з'есці цукерку!
Фота зробленае на iPhone X

Што такое абмежаваная гарантыя

Айфоны і Айпэды, якія купленыя за мяжой і ўвезеныя ў Беларусь "у кішэні", у сэрвісных цэнтрах CafeConnect па гарантыі не абслугоўваюцца. Па гарантыі тут абслугоўваюць толькі тыя прылады, якія прадаюцца ў афіцыйным канале. Гэта часовая мера, ужо у 2019 годзе абсалютна любая тэхніка Apple будзе мець сусветную падтрымку ў Беларусі.

Да ведаму: калі ў вас зламаўся гарантыйны iPhone або iPad, набыты афіцыйна, то прыладу мяняюць цалкам. Гэта значыць, вы атрымліваеце новы гаджэт наўзамен паламанага. У Еўрасаюзе, напрыклад, часцей за ўсё робіцца модульны рамонт.

 

Што такое пашыраныя праграмы замены і рамонту ад Apple

Apple — адна з нешматлікіх кампаній, якая прызнае свае памылкі. На MacBook Pro Retina была праблема з антыблікавым пакрыццём экрана. Кампанія адрэагавала запускам пашыранай праграмы па бясплатнай замене дэфектных экранаў на MacBook Pro 13 і MacBook Pro 15. Дастаткова прынесці ноўтбук спецыялістам CafeConnect, у выпадку пацвярджэння дэфекту вам заменяць ўсю матрыцу цалкам. Аказваецца, некаторыя карыстальнікі не ведаюць пра гэта і мяняюць матрыцу за грошы. А для MacBook Pro 15 яна каштуе $850!

CafeConnect рэгулярна асвятляе падобныя праграмы ў сацыяльных сетках і сайце ў раздзеле "пашыраныя праграмы", дзе можна азнаёміцца ​​з іншымі праграмамі.

Фота зробленае на iPhone X

Як даведацца, ці можна адрамантаваць свой iPhone або iPad па гарантыі ў Беларусі

Калі гэта iPhone або iPad, то ён павінен быць набыты ў афіцыйным канале. Гэтую інфармацыю па серыйным нумары ў "CafeConnect" правераць менш чым за хвіліну. Калі выпадак гарантыйны, то пасля дыягностыкі вырабляецца замена прылады цалкам. Важна, каб пры звароце на прыладзе адсутнічалі сляды парушэння ўмоў эксплуатацыі (на ёй не павінна быць механічных пашкоджанняў, прыкмет трапляння вільгаці, напрыклад), умяшання іншых неаўтарызаваных сэрвісных цэнтраў і адключаная служба "Знайсці iPhone" (FMI).

"Знайсці iPhone" — паслуга, якая прадастаўляецца ўнутры сэрвісу iCloud. У выпадку, калі згубіўся Айфон, вы можаце ўключыць гукавы сігнал для выяўлення або дыстанцыйна ўсё заблакаваць, ці нават сцерці. Для гэтага трэба памятаць свой пароль ад iCloud.

Што неабходна ведаць карыстальнікам Apple? Уліковы запіс удзельніка Apple ID патрэбны для пакупкі праграм у App Store, а iCloud для хмарнага захоўвання дадзеных вашага гаджэта.

Пажадана рэгістраваць ўліковыя запісы самастойна, каб не забываць пароль. У выпадку страты дадзеных ад рахункаў вам пагражае застацца без любімай прылады, без усёй асабістай інфармацыі і, па сутнасці, тэлефон у вашых руках ператвараецца ў кавалак металу.

Фота зробленае на iPhone X

З якімі праблемамі часцей за ўсё прыходзяць карыстальнікі iPhone

Некаторыя гісторыі заканчваюцца прама падчас прыходу ў сэрвісны цэнтр. Напрыклад, распавядаюць у CafeConnect, дзяўчаты часта звяртаюцца з такой праблемай, што дрэнна чуваць суразмоўцу праз слыхавы дынамік. Яна звязаная з тым, што ў верхнім дынаміку ў iPhone есць мікрасетачка для прадухілення трапляння пылу, смецця і вільгаці. З часам яна забіваецца... касметыкай! Масавыя звароты пачаліся з выхадам iPhone 6s і вышэй, што звязана са з'яўленнем пыле- і вільгацеаховы ў дадзеных мадэлях, дзе з'явіліся дадатковыя ахоўныя мембраны. Падобную праблему на маіх вачах ліквідавалі шляхам чысткі спецыяльнай шчоткай... бясплатна! Супрацоўнікі тлумачаць, што чыстка — экстраная мера, часцяком прыладу прыходзіцца разбіраць і змяняць забітую сетку.

Яшчэ адна распаўсюджаная праблема: не зараджаецца тэлефон або кабель пры зарадцы трэба прытрымліваць. Аказваецца, трэба ўважліва агледзець порт зарадкі: ён папросту можа быць засмечаны, чымсьці забіты. Жартам CafeConnect кажа, што часам дастаюць перад кліентам цэлы "дыван катышкаў"! А зрабіць гэта можна звычайнай іголкай для iPhone, але вельмі акуратна. У некаторых сэрвісах маглі б замену шлейфу закаціць, а гэта ад 40 да 120 рублёў, у залежнасці ад мадэлі! У CafeConnect чыстку порта вам зробяць хутка і бясплатна.

Фота зробленае на iPhone X

Самы часты від пазагарантыйнага рамонту — замена LСD-экрана, замена акумулятарнай батарэі і кнопкі Home.

Замена LСD-экрана

На сайце сэрвіснага цэнтра ва ўкладцы "Сэрвіс" гэта называецца: замена сэнсарнага дысплея Retina з падтрымкай Multi-Touch. Тут мяняюць LCD-панэль цалкам, бо менавіта такі рамонт прадугледжаны заводам-вытворцам.

Прапанаваць устаноўку арыгінальнага LCD можа далёка не кожны сэрвісны цэнтр, трэба прызнаць, што на мадэлях прылад, якім больш за 3-4 гады, арыгінальны экран знайсці ў разы складаней. Таму на рынку ёсць прапановы з рознай якасцю і паходжаннем дэталі (арыгінальныя, сертыфікаваныя, адноўленыя, OEM, ААА, АА, А і іншыя).

CafeConnect выкарыстоўвае выключна дэталі максімальнай якасці, што адлюстроўваецца на параўнальна большай цане рамонту для кліента.

Фота зроблнеае на iPhone X

Чаму колераперадача LCD можа мяняцца пры замене?

Па колераперадачы адназначна сцвярджаць, арыгінальны экран ці не, цяжка. Сама кампанія Apple выкарыстоўвае экраны некалькіх сусветных вытворцаў.

Калі ўзяць пяць новых тэлефонаў, адкрыць каробкі і ўключыць іх, то цалкам магчыма, што колераперадача LCD-экрана будзе адрознівацца. Адны матрыцы больш цёплых тонаў, іншыя — больш халодных.

 

Тры новыя тэлефоны з рознай колераперадачай экрана

CafeConnect — гэта не толькі сэрвісны цэнтр, але і крама, дзе вы можаце купіць тэхніку Apple і ўсе неабходныя аксесуары. На Нямізе, 12-А можна яшчэ і выпіць кавы, а на 4-м паверсе ГЦ "GALLERIA MINSK" (Праспект Пераможцаў, 9) — здаць гаджэт ў рамонт або прыгледзець сабе новы. Неўзабаве там таксама з'явіцца месца, дзе можна узбадзёрыцца кубачкам кавы, папрацаваць ці проста палюбавацца выглядам на Свіслач і Траецкае прадмесце.

CafeConnect у сацыяльных сетках: FacebookВконтакте, Instagram.