Новы пакет антырасійскіх санкцый не закране Беларусь?

Расію чакаюць новыя абмежавальныя меры за вайну супраць Украіны / Reuters

Новы пакет антырасійскіх санкцый не закране Беларусь. Пра гэта піша ў Twitter карэспандэнт Радыё Свабода ў Бруселі Рыкард Ёзвяк. Па яго даных, Еўракамісія ўжо падрыхтавала дзявяты пакет санкцый супраць Расіі. У яго патрапяць каля 180 расійскіх юрыдычных асоб, у тым ліку банкі, тэхналагічныя кампаніі, СМІ.

"Цікава, што Беларусь не з'яўляецца мішэнню (зноў жа)", — адзначае Ёзвяк. Раней ён пісаў, што Еўрасаюз працягваў працаваць над дадатковымі санкцыямі супраць уладаў Беларусі. Іх пакараюць "за ўнутраную сітуацыю і падтрымку Расіі". Чакалася, што санкцыі супраць афіцыйнага Мінска прывядуць у адпаведнасць з санкцыямі, уведзенымі раней супраць РФ. Аднак гэтага пакуль не адбылося.

Новы пакет атырасійскіх санкцый могуць канчаткова ўзгадніць на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС 12 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.